Педафіл, які напаў у Мінску на дзяўчынку, апынуўся яшчэ і забойцам дзяцей
Адно забойства ён учыніў у Беларусі, другое — у Расіі.
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта завяршыла расследаванне крымінальнай справы на 39-гадовага ўраджэнца Бабруйска. У сярэдзіне сёлетняга ліпеня ў лясным масіве каля Даўгінаўскага тракту ў Мінску ён згвалтаваў 11 гадовую дзяўчынку.
Як інфармуе БелаПАН, на працягу ўсяго расследавання абвінавачваны паводзіў сябе задзірліва. Пра сваё злачынства ён расказваў з асаблівым цынізмам і жорсткасцю. Мужчына заявіў, што спярша збіраўся забіць дзяўчынку, аднак потым перадумаў.
Следства выявіла, што абвінавачаны раней ужо двойчы забіваў згвалтаваных дзяцей. Першы раз ён зрабіў гэта ў непаўналетнім узросце на тэрыторыі Беларусі, другі — на тэрыторыі Расіі. Таксама ён учыніў шэраг іншых злачынстваў сэксуальнага характару на тэрыторыі Расіі.
Мужчына знаходзіцца пад вартай. Матэрыялы яго справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. Яго вінавацяць у згвалтаванні заведама непаўналетняй, рабаванні і крадзяжы.
Ілюстрацыйнае фота — gtrk-saratov.ru