Паўночны захад Еўропы рыхтуецца да моцнага ўрагану
Напрыклад, выратавальныя службы ў Нямеччыне прыведзеныя ў рэжым павышанай гатовасці.
Школы ў федэральных землях Ніжняя Саксонія і Шлезвіг-Гальштэйн атрымалі штармавое папярэджанне. Прынамсі сёння яны застануцца зачыненымі, адзначае РБК. Таксама часова спыняць сваю працу калядныя кірмашы ў гарадах Гамбург, Кіль і Любек.
У Нідэрландах паўсюдна адмяняюцца авіярэйсы. У адным толькі Амстэрдаме ўжо затрыманыя ці адмененыя 84 унутрыеўрапейскія рэйсы.
Як прагназуюць сіноптыкі, магутны цыклон абрынецца на паўночны захад Еўропы 5-6 снежня. Ён прынясе з сабой завею і ўраганны вецер. Паводле некаторых прагнозаў, гэты ўраган стане самым буйным у рэгіёне за апошнія некалькі гадоў.