Пасля вяртання з Сочы ў беларускіх біятланістак выявілі каранавірус
Каранавірус працягвае пераследаваць зборную Беларусі па біятлоне. Успышка адбылася ў сярэдзіне жніўня, калі каманда рыхтавалася ў Раўбічах да першага этапа Кубка Садружнасці ў Сочы. У выніку ў Расію паехалі не ўсе.
Цяпер жа выбылі Дар'я Кудаева і Аліна Пільчук. Трэнер зборнай Алег Рыжанкоў кажа, што "пасля вяртання з Сочы яны захварэлі вядомай нядобрай хваробай, якой каманда перахварэла перад першым этапам Кубка Садружнасці".
Другі этап Кубка Садружнасці 15 верасня стартуе ў Раўбічах. Кудаева і Пільчук яго прапускаюць.