У зборнай Беларусі па біятлоне ўспышка каранавіруса
У нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне ўспышка каранавіруса. Захварэлі ўсе, акрамя Дзмітрыя Лазоўскага (першым злёг трэнер мужчынскай зборнай Раман Сінічэнка). Зборная знаходзіцца на каранціне, піша "Трыбуна".
Выданне адзначае, што афіцыйна ўспышка каранавіруса ў зборнай замоўчваецца. Хутка яна мусіць паехаць у Сочы на першы этап Кубка Садружнасці. Хто ў выніку зможа выступаць у Расіі, пакуль невядома. Дакладна старты ў Сочы прапусцяць Ірына Лешчанка і Ганна Сола.
Біятланісты з Беларусі і Расіі адхіленыя ад усіх міжнародных спаборніцтваў з 24 лютага 2022-га — пачатку вайны РФ супраць Украіны. Іх хочуць адхіліць ад сусветных спаборніцтваў у будучым сезоне.