Пасля пратэсту таксістаў у Мінску прааналізуюць працу Uber

Пасля пратэсту таксістаў ў Мінску прааналізуюць працу сэрвісу таксі Uber. Такое даручэнне даў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

"Таксісты лічаць, што сэрвіс ставіць іх у няроўныя ўмовы. Неабходна вывучыць сітуацыю", — цытуе словы Шорца БЕЛТА. Па словах старшыні Мінгарвыканкама, калі стануць вядомыя вынікі маніторынгу, з імі азнаёмяць "работнікаў гэтай сферы".
Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна ў Мінску пачаў працаваць сервіс uberX, танны варыянт сервісу uberBlack, які працуе ў беларускай сталіцы ўжо некалькі месяцаў. Кошт паездкі знізіўся на 30-40%. 6 лютага мінскія таксісты правялі стыхійны сход кіроўцаў усіх дыспетчарскіх службаў. Паводле іх слоў, прыход на рынак новага бюджэтнага сервісу таксі Uber X стаў для іх “апошняй кропляй”. Таксісты не выключаюць масавых акцыяў пратэсту. Сярод іншага яны пагражалі выехаць на МКАД і “спыніць горад”.
Мингорисполком изучит ситуацию с новым сервисом такси UBER X. Об итогах проведенной работы проинформирует столичных таксистов.
— Мингорисполком (@minskgovby) 8 февраля 2016