Папу Рымскага падлучалі да штучнай вентыляцыі лёгкіх

Папа Рымскі Францішак І 

Папа Рымскі Францішак І  / Guglielmo Mangiapane/Reuters

Папу Рымскага ўночы падлучалі да штучнай вентыляцыі лёгкіх. Францішак І "перанёс адзінкавы эпізод бронхаспазму, які выклікаў ваніты з наступнай аспірацыяй і рэзкім пагаршэннем дыхальнай функцыі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасада, апублікаваным увечары 28 лютага.

Раптоўнае пагаршэнне дыхання запатрабавала неадкладных захадаў. Пантыфіка на кароткі час падлучалі да неінвазіўнай ШВЛ.

Тым не менш, дактары мяркуюць, што Папа Рымскі пераадолеў самую крытычную фазу пнеўманіі. Ён знаходзіцца ў рымскай клініцы "Джэмелі" ўжо два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.