Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Марыё Варгас Льёса

Марыё Варгас Льёса

Марыё Варгас Льёса / Gettyimages.ru

Ва ўзросце 89 гадоў памёр перуанскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Марыё Варгас Льёса. Пра яго смерць паведаміў сын пісьменніка, публіцыст Альвара Варгас Льёса.

"Мы са шкадаваннем паведамляем, што наш бацька Марыё Варгас Льёса мірна памёр сёння ў Ліме ў атачэнні сям'і",гаворыцца ў яго паведамленні.

Марыё Варгас Льёса — адзін з найбуйнейшых пісьменнікаў Лацінскай Амерыкі нароўні з Габрыэлем Гарсія Маркесам і Хуліа Картасарам. У 1990 годзе ён вылучаўся каныдатам у прэзідэнты Перу.

Варгас Льёса пісаў пра палітыку, уладу, гвалт і чалавечую прыроду. Самымі вядомымі яго творамі лічацца "Горад і сабакі", "Зялёны дом", "Свята казла" (гэты раман распавядае пра барацьбу супраць дыктатарскага рэжыму).

У 2010 годзе Варгас Льёса стал лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У журы патлумачылі, што ўзнагароду ён атрымаў "за паказ структуры ўлады і яркія карціны чалавечага супраціву, паўстання і паразы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.