Памерлага мінчука аштрафавалі за перавышэнне хуткасці
"Ліст шчасця" пырйшоў на імя памерлага мінчука / prokuratura.gov.by
"Ліст шчасця" пра штраф за перавышэнне хуткасці прыйшоў на імя памерлага мінчука, паведамляе сайт Генпракуратуры.
Высветлілася, што аўтамабіль пасля смерці ўладальніка не перааформілі належным чынам. Адпаведна, штраф застаўся невыплачаным.
У сувязі з гэтым ДАІ накіравала ў органы прымусовага выканання прадстаўленне аб прымусовым спагнанні штрафу.
Пастановы, вынесеныя на імя памерлага, адмянілі, а на сапраўднага парушальніка аформілі.