Беларусам пачалі прыходзіць штрафы за перавышэнне хуткасці ў Расіі
Беларусы пачалі атрымліваць рахункі за перавышэнне хуткасці ў Расіі. Раней беларускія аўтамабільныя нумары былі “нябачныя” для аўтаматычных сістэм фота- і відэафіксацыі РФ.
Гамяльчанін, які два тыдні таму перавысіў хуткасць у Маскве, атрымаў апавяшчэнне пра аплату штрафу па авіяпошце. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне “Флагшток”. Змены адбыліся пасля таго, як Беларусь падпісала з Расіяй пагадненне пра ўзаемнае прызнанне рашэнняў па парушэннях ПДР.