Памерла зорка серыяла "Зачараваныя" Шэнэн Доэрці
Памерла Шэнэн Доэрці / Chris Pizzello/Invision
Пра яе смерць паведаміла прэс-сакратарка актрысы. Доэрці было 53 гады, яна памерла ад раку, піша BILD.
Яе публіцыст Леслі Слоан распавяла People: "З цяжкім сэрцам я пацвярджаю скон актрысы Шэнэн Доэрці. У суботу, 13 ліпеня, яна прайграла бітву з ракам пасля шматлікіх гадоў барацьбы".
Акторка Шэнэн Доэрці змагалася з ракам з 2015 года, у 2020 годзе рак вярнуўся пасля рэмісіі і прагрэсаваў да чацвёртай стадыі.
Некалькі месяцаў таму Доэрці пачала пазбаўляцца ад маёмасці, каб яе маці не прыйшлося займацца гэтым пасля смерці актрысы.