Палосы для руху толькі грамадскага транспарту з'явяцца ў Мінску
У 2015 годзе. Спачатку іх будзе каля 14 кіламетраў.
Як паведамляе БЕЛТА, мяркуецца, што выдзяленне такіх палос дазволіць павялічыць хуткасць руху тралейбусаў і аўтобусаў. Як вядома, штогод расце колькасць асабістых аўтамабіляў, якія значна ўскладняюць рух грамадскага транспарту.
Фота — bymedia.net