Палітвязень Дзмітрый Фурманаў спыніў галадоўку

Палітвязень Дзмітрый Фурманаў спыніў галадоўку

Палітвязень Дзмітрый Фурманаў спыніў галадоўку, паведамляе тэлеграм-канал @strana_official. Ён аб'явіў яе 11 сакавіка ў судзе — пратэставаў супраць жудасных умоў утрымання ў гродзенскай турме (яго на пяць сутак адправілі ў карцар, на шпацыр выводзяць у кайданках).

Фурманаў вясной 2020-га быў рэгіянальным каардынатарам Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі разам з Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты. Дзмітрыя Фурманава абвінавацілі ў "арганізацыі групавых акцый, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ён прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.