Падрабязнасці аварыі пад Мінскам: кіроўца аўтобуса заснуў за рулём
ДТЗ пад Мінскам / МУС
Кіроўца рэйсавага аўтобуса, якія вёз пасажыраў з Масквы ў Брэст, заснуў за рулём, паведамілі ў Следчым камітэце. У дачыненні да 49-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу.
На выходных аўтобус у Дзяржынскім раёне вылецеў з трасы і ўрэзаўся ў дрэвы ля ўзбочыны. Усяго ў аўтобусе знаходзілася 48 чалавек.
Траім спатрэбілася шпіталізацыя, у тым ліку і самому кіроўцу. Усяго пацярпела 9 чалавек.