Падляшскія дэпутаты заклікаюць польскі ўрад адкрыць памежны пераход з Беларуссю

Беларуска-польская мяжа, ілюстрацыйнае фота / s13.ru
Сеймік Падляшскага ваяводства заклікае польскі ўрад адкрыць хаця б адзін з аўтамабільных памежных пераходаў у рэгіёне. Адкрыць прапануюць пераход у Кузніцы (з беларускага боку — Брузгі). За адпаведны зварот дэпутаты прагаласавалі амаль аднагалосна.
Такую ініцыятыву вылучыла PSL (Польская сялянская партыя), якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю. Дэпутаты звяртаюць увагу, што доўгае закрыццё мяжы адмоўна ўплывае на эканоміку і змяншае магчымасці развіцця рэгіёна.
Пераходы ў Кузніцы і Баброўніках зачыненыя з 2021 і 2023 гадоў адпаведна. На гэта паўплываў спачатку міграцыйны крызіс, а потым дадаўся яшчэ і прысуд журналісту Анджэю Пачобуту.
Дэпутаты падкрэсліваюць, што кіруюцца інтарэсамі жыхароў прымежных раёнаў і прадпрымальнікаў, якія штодня сутыкаюцца з лагістычнымі праблемамі і стратай кліентаў з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.