"Сіл, цярпення і пачак кабаносаў". Зноў калапс, беларусы стаяць на мяжы

Беларусска-польская мяжа

Беларусска-польская мяжа / Польскае радыё

На адзіным адкрытым пункце на польска-беларускай мяжы калапс. Каб паехаць у адпачынак у Еўропу, беларусы стаяць у чарзе па 6-12 гадзін. Вярнуцца дадому яшчэ складаней: у чарзе можна правесці амаль 20 гадзін.

А наперадзе гарачыя выхадныя. Калі вы як раз едзеце на адпачынак або, наадварот, плануеце вяртацца пасля еўрапейскіх вакацый, падрыхтуйцеся да экстрэмальнага праходжання мяжы.

Дасведчаныя вандроўцы па просьбе Еўрарадыё распавялі, як прайсці гэты квэст і не зненавідзець падарожжы, Еўропу і пагранслужбы абедзвюх краін.

 

Дарога ў Еўропу: дзе паесці і як прайсці ў туалет

Лічбы на сайце Дзяржпагранкамітэта не асабліва палохаюць: на выезд з Беларусі ў пункце пропуску "Брэст" стаяць усяго 12 аўтобусаў. Але ў чатах пішуць, што працэс чакання можа расцягнуцца на 12 гадзін. Карыстальнікі памежных чатаў, пакідаючы справаздачы аб праходжанні мяжы, жадаюць адзін аднаму "сіл і цярпення".

Артур часта падарожнічае з Беларусі ў Еўропу. Вось яго лайфхакі па выжыванні на мяжы:

— Рыхтуючыся да перасячэння мяжы, трэба адразу дапускаць што можна на ёй затрымацца на суткі. І зыходзячы з гэтага разлічыць, дзе і як увесь гэты час вы будзеце есці.

“Сил, терпения и пачку кабаносов”. Опять коллапс, белорусы стоят на границе
Не выязджайце галоднымі! / unsplash

Усё праходжанне мяжы можна падзяліць прыкладна на чатыры этапы. Першы — гэта чарга да ўезду ў прымежную зону да КПП. На гэтым участку пытанне ежы не вартае. Да КПП ёсць магчымасць купіць і ежу, і ваду. Тут ёсць біятуалеты і адна звычайная цывілізаваная бясплатная прыбіральня. Ёсць лаўкі, абсталяваны зоны, дзе можна адпачыць.

Але з-за таго што ў Беларусі ўвялі электронную чаргу для тых, хто едзе праз прапускны пункт "Брэст", перад КПП аўтамабілі доўга не стаяць. Могуць затрымацца толькі пасажыры ў рэйсавых і турыстычных аўтобусах. Але многія з іх карыстаюцца опцыяй "заплаціць і перасесці ў аўтобус, які стаіць бліжэй да КПП".

Другі этап — ад КПП да завяршэння пашпартнага кантролю. На гэтым этапе можна купіць кавы, гамбургеры, шаурму. Туалет тут толькі платны, ён знаходзіцца на тэрыторыі пагрансэрвісу. Тут жа абсталяваныя пляцоўкі для прыёму ежы і адпачынку, ёсць лаўкі і столікі ў цені.

А вось пасля праходжання пашпартнага кантролю ваш аўтобус можа надоўга затрымацца на мосце. Калі не ўзялі з сабой ежу і ваду, на гэтым этапе зможаце ў крайнім выпадку зайсці ў Duty free. Тут ёсць біятуалеты.

“Сил, терпения и пачку кабаносов”. Опять коллапс, белорусы стоят на границе
"Ссабойка" / unspalsh

Усе бутэрброды з запасаў лепш з'есці да ўезду на польскія каналы — везці з сабой у Польшчу малочныя прадукты, мяса і гародніна нельга. Але ў вас будзе час гэта зрабіць, бо перад уездам да польскіх памежнікаў можна прастаяць вельмі доўга. І тады можаце таптаць, таптаць, таптаць. Галоўнае — заехаць" пустым", без прадуктаў.

Заехалі? З гэтага моманту вы ўжо нідзе не купіце ежы. Хай да гэтага часу ў вас застанецца пара шакаладак, дзве бутэлькі вады і бананы, таму што немагчыма прадказаць, на колькі вы "завіснеце" на пашпартным кантролі ў палякаў. Туалет тут каштуе 3 злотых (лепш, каб у вас з сабой былі польскія манеты).

Але як толькі пройдзеце мяжу, можаце ехаць адразу ў кафэ пры гатэлі Pajero. Ён знаходзіцца побач з міжнароднай шашой Е-30 і за 20 км ад мяжы з Беларуссю. Яшчэ ніхто галодным адтуль не з'ехаў.

Нагадаю, што цыгарэты з Беларусі ў Польшчу правозіць нельга. Ні звычайныя, ні электронныя. І ні грама моцнага алкаголю. Кожны раз у аўтобусе знаходзіцца пасажыр, які "не ведаў", і атрымлівае за гэта вялікі штраф. Так што так: ЗУСІМ нельга.

 

Вярнуцца дадому

Сёння беларусы пісалі ў прыгранічных чатах, што правялі на мяжы каля 10 гадзін. А ўсяго суткі таму лічба была амаль удвая вышэйшай. Як зменіцца сітуацыя да выхадных — прадказаць складана, але перад выездам у бок дома лепш купіць лішні пачак "кабаносаў" (польскія каўбаскі) у "Бедронцы".

Мы папрасіла Кірыла, які часта ездзіць у госці да сваякоў у Беларусь, распавесці пра тое, як ён прымушае сябе зноў і зноў садзіцца ў аўтобус (і дзе паесці на мяжы).

— Пра тое, што будзеце есці ў дарозе, падумайце яшчэ да выезду. І разлічвайце, што "ссабойкі" вам павінна хапіць на суткі. Першы ўчастак шляху — ад Варшавы да памежнага з Беларуссю горада Тэрэспаля. На гэтым этапе перакусіць зможаце, калі захочаце і ў любых аб'ёмах.

Да ўезду на польскі КПП вы можаце прастаяць гадзіны, і ў гэты час разлічваць можна толькі на прадукты, якія ўзялі з сабой. У крайнім выпадку можна ірвануць вось сюды і што-небудзь купіць.

“Сил, терпения и пачку кабаносов”. Опять коллапс, белорусы стоят на границе
Кабанос / bromas.pl

На гэтым участку ёсць толькі адзін біятуалет. Большасць турыстаў карыстаюцца пяцідзесяціметровай зонай хмызняку ля дарогі.

І вось вы заязджаеце на каналы — гэта значыць, туды, дзе будзеце праходзіць пашпартны і мытны кантроль. Тут з польскага боку можна купіць толькі каву, ежы наогул няма, а туалет — толькі платны (3 злотых).

Пасля гэтага вашы пакуты не сканчаюцца. Вы можаце надоўга затрымацца "на ёлцы" (Еўрарадыё вучыла вас слэнгу памежных чатаў тут). На "ёлцы" наогул нічога няма, але можна бясплатна збегаць у прыбіральню ў будынак, дзе праходзяць кантроль аўтобусы і пасажыры.

Як толькі вы пройдзеце кантроль у польскіх памежнікаў, з крамаў у вас застанецца толькі Duty free. У наступны раз магчымасць купіць ежы з'явіцца пасля праходжання беларускага пагранкантролю, а гэты працэс можа расцягнуцца на шматлікія гадзіны.

У гэтым сэнсе часам зручней падарожнічаць аўтобусам, чым ездзіць на аўто. У некаторых з іх і туалет ёсць, і каву можна купіць у кіроўцы.

Увогуле, як і пішуць у прыгранічных чатах — вам спатрэбяцца сілы, цярпенне, лішняя бутэлька вады і пачак "кабаносаў" у заплечніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.