Пад Жабінкай згарэла царква-помнік драўлянага дойлідства XVIII стагоддзя
У вёсцы Сцяпанкі згарэла старадаўняя царква / тг-канал Жабінкаўскага райвыканкама
У аграгарадку Сцяпанкі ў Жабінкаўскім раёне згарэла царква святога Арханёла Міхаіла — помнік беларускага драўлянага дойліства XVIII стагоддзя.
Першая згадка пра існаванне царквы ў Сцяпанках адносіцца да 1619 годзе. Цяперашні драўляны будынак быў узведзены ў 1780 годзе. Як піша тг-канал "Спадчына", гэтая барочная царква была прапанаваная на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Як бачна на відэа Жабінкаўскага райвыканкама, уратаваць будынак не ўдалося.
Улады абяцаюць уключыць царкву ў пералік культавых аб'ектаў, якія падлягаюць рэканструкцыі ў 2026-2030 гадах.
Так выглядала царква да пажару / nashaniva.com