Пад Слуцкам кіроўцу грузавіка падчас ДТЗ заваліла бетоннымі плітамі

Пад Слуцкам кіроўцу грузавіка падчас ДТЗ заваліла бетоннымі плітамі

Аўтааварыя са смяротным вынікам адбылася зранку 27 студзеня пад Слуцкам. На аўтадарозе Слуцк-Пагост сутыкнуліся два МАЗы, інфармуе БЕЛТА.

Адзін з грузавікоў, які рухаўся ў напрамку Салігорска, выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з іншым МАЗам, які вёз прычэп, гружаны плітамі. У выніку ДТЗ абодва аўтамабілі апынуліся ў кювеце, прычым прычэп адарваўся ад цягача. Кабіну накрыла плітамі, і кіроўца загінуў.

Па словах відавочцаў, якія перадае kurjer.info, пасля ДТЗ панелевоз загарэўся. Пагасіць полымя дапамаглі кіроўцы іншых аўто, якія праязджалі па дарозе.

Кіроўцы адзначаюць, што зранку 27 студзеня на асобных участках дарог Случчыны назіраецца галалёд.