Пад Нясвіжам п'яны бяспраўнік збіў двух малых дзяцей
Абодва шпіталізаваныя з цяжкімі траўмамі.
Каля пасёлка Гарадзея Нясвіжскага раёна 11 красавіка п'яны 25-гадовы кіроўца без правоў кіравання збіў двух малых дзяцей. Як інфармуе БЕЛТА, мужчына на Hyundai рабіў левы паварот і выехаў на сустрэчную паласу. Спваріцца з паваротам ён не здолеў і заехаў за межы праезнай часткі. Там ён наехаў на малалетніх дзяцей, якія ішлі ў суправаджэнні бацькоў.
Шасцігадовы хлопчык атрымаў закрыты пералом сцягна са зрушэннем, яго шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне. Трохгадовага хлопчыка з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені паклалі ў рэанімацыю.
На кіроўцу-правапарушальніка пачалі крымінальную справу.
Фота — onliner.by