Больш няма плана. Азараў расказаў пра закрыццё праекта "План Перамога"

Аляксандр Азараў

Аляксандр Азараў

BYPOL заявіў пра закрыццё праекта "План Перамога".

"У мэтах забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў плана Перамога, у сувязі са стратай доступу да чат-бота Плана Перамога ў траўні 2024 года і адмовай Святланы Ціханоўскай і Франака Вячоркі яго вярнуць, аб'яўляем аб закрыцці "Плана Перамога" да асаблівага распараджэння", — сказана ў сацсетках арганізацыі.

У траўні 2024 года зарэгістраваныя ў плане "Перамога" людзі атрымалі паведамленні з заклікам удзельнічаць у выбарах новага складу Каардынацыйнай рады і галасаваць за спіс Аляксандра Азарава "Закон і правапарадак".

Пазней сілавікі заявілі, што затрымалі некалькі чалавек праз гэтую рассылку ў чат-боце.

У выніку Святлана Ціханоўская пазбавіла Азарава доступа да чат-бота.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.