Лідзіруючы “МЛ Віцебск” на апошніх хвілінах сышоў ад паразы ад “Дынама-Брэст”
17 жніўня завяршыўся 18-ы тур у Вышэйшай лізе / "МЛ Витебск"
Матчам у Мінску адкрылася праграма трэцяга дня 18-га тура чэмпіянату па футболе. “Іслач” з мінімальным лікам абыграла “Мінск” — 1:0. Гол на свой рахунак запісаў лепшы бамбардзір чэмпіянату Аляксандр Шастюк.
У Віцебску прайшоў цэнтральны матч тура. Лідар чэмпіянату “МЛ Віцебск” толькі ў канцоўцы матчу здолеў сысці ад першай паразы ў сезоне. Сустрэча супраць “Дынама-Брэст” закончылася з лікам 1:1.
“Букмекеры” працягваюць сваю фантастычную серыю без паразаў у гэтым чэмпіянаце і застаюцца на першым месцы, апярэджваючы “Славію” на восем ачкоў.
Усе вынікі тура:
Турнірнае становішча пасля 18-га тура: