Трамп і Лукашэнка: нечаканы званок у цэнтры глабальнай дыпламатыі. Эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

15 жніўня Дональд Трамп патэлефанаваў Лукашэнку і падзякаваў за вызваленне 16 палітвязняў, а таксама абмеркаваў з ім магчымасць вызвалення яшчэ 1300 зняволенных і будучыя перамовы з Пуціным на Алясцы. 

Пазней, каментуючы вынікі дыялогу, амерыканскі прэзідэнт назваў кіраўніка Беларусі “глыбока паважаным”, а размову з ім — “цудоўнай”. Такія “рэверансы” гучаць дзіўна, улічваючы, што ў 2020 годзе (падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа) ЗША не прызналі Лукашэнку легітымным прэзідэнтам.

Тым не менш, размова адбылася — напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў ЗША і Расіі Беларусь апынулася ў цэнтры  міжнародных інтарэсаў, дзе гуманітарныя і палітычныя аспекты пераплятаюцца з геапалітычнымі гульнямі.

Пра тое, што азначаюць апошнія перамовы для рэгіёну, палітвязняў і будучыні міру ва Украіне, размаўляем на Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.

Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.