“Цнатлівыя” плакаты замест адукацыі. Як рэжым лезе ў інтымнае выхаванне? Эфір

Алена Агарэлышава і сексуальная "адукацыя" ў Беларусі

Алена Агарэлышава і сексуальная "адукацыя" ў Беларусі / Еўрарадыё

У Беларусі з’явіліся плакаты з заклікам вучыць дзяўчынак “цнатлівасці з дзяцінства”. Такія паведамленні выглядаюць нібы клопат, але насамрэч падмяняюць размову пра бяспеку, павагу і свабоду кантролем над жаночым целам. Чаму падобныя ініцыятывы (не) працуюць і як павінна выглядаць сучасная адукацыя пра цела і адносіны — ад дзяцей да дарослых?

— Праблема шырэйшая, — кажа гендарная даследчыца і сацыялагіня Алена Агарэлышава. — Бо ў аснове здаровых стасункаў у грамадстве ляжыць прынцып згоды. 

Ён вучыць, што “так” і “не” маюць значэнне ўсюды: у школе, на працы, у сям’і, у палітыцы. І чым больш людзей прывыкаюць да гэтага правіла, тым больш бяспечным і свабодным становіцца грамадства.

Пра тое, як адрозніць ідэалогію ад рэальнай адукацыі і чаму згода — гэта пра будучыню ўсіх нас, гаворым у эфіры Еўрарадыё.

Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску.  Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.