Ціханоўскі ўпершыню за 6 гадоў сустрэў дзень нараджэння з сям’ёй
Сяргей і Святлана Ціханоўскія / прэс-служба Ціханоўскай
Сяргей Ціханоўскі ўпершыню за 6 гадоў сустракае дзень нараджэння з сям’ёй. У чэрвені гэтага года пры пасрэдніцтве амерыканскіх дыпламатаў Ціханоўскі выйшаў на волю.
"Твой першы дзень нараджэння, калі я ўпэўненая, што ты ўбачыш віншаванні нашых дзяцей, бо цяпер яны могуць уручаць іх асабіста, абдымаць цябе і бачыць тваю ўсмешку", — напісала ў сацсетках яго жонка, лідэрка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.
Яна падзякавала мужу за сілу, любоў і за тое, што, "нягледзячы ні на што, мы ўсё ж такі разам".
Сёння Сяргею Ціханоўскаму споўнілася 47 гадоў.
Святлана Ціханоўская павіншавала мужа з днём нараджэння