Чаго чакаць ад надвор’я на гэтым тыдні: спякота з дажджамі

Лета / unsplash.com
Сіноптыкі расказалі, якога надвор'я чакаць беларусам у бліжэйшыя дні.
У аўторак, 19 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу мінімальная +8…+13 °С, мясцамі +6…+7 °С, днём максімальная +19…+25 °С.
У сераду, 20 жніўня, на многія рэгіёны пачне ўплываць франтальны раздзел, які рухаецца да нас з Балтыйскага мора. Днём ападкі пройдуць амаль па ўсёй краіне, а ў некаторых месцах прагрымяць грозы. Тэмпература паветра ноччу +7…+14 °С, днём ад +18 °С на поўначы да +28 °С на паўднёва-захадзе краіны.
У чацвер, 21 жніўня, ноччу будуць ліць дажджы, днём яны пройдуць толькі ў некалькіх раёнах. Ноччу тэмпература апусціцца да +9…+15 °С, а на паўночным захадзе яшчэ ніжэй — да +6…+8 °С. Днём будзе цёпла: +16…+23 °С, а на поўдні нават спёка да +27 °С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.