Пад Мінскам сутыкнуліся мінімум 7 аўтамабіляў (фота)

Пад Мінскам сутыкнуліся мінімум 7 аўтамабіляў (фота)

Масавая аўтааварыя адбылася на 19-м кіламетры трасы Мінск-Магілёў з боку магілёўскага напрамку. Пры здарэнні пацярпелі як мінімум сем аўтамабіляў.

На месцы аварыі ўжо працуюць інспектары ДАІ. Рух на трасе моцна запаволены і адбываецца па адной паласе.

Верагодна, прычынай аварыі маглі стаць дрэнныя метэаўмовы: на усёй працягласці трасы стаіць туман.