Пад Мінскам пасажырскі аўтобус з'хаў у кювет, ёсць пацярпелыя
Аўтобус / МВД Беларуси
Аўтобус з пасажырамі, які ехаў па маршруце "Масква-Брэст", трапіў у ДТЗ пад Мінскам у Дзяржынскім раёне.
Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, і аўтобус ўрэзаўся ў прыдарожныя дрэвы.
Тры чалавекі шпіталізаваныя, паведамілі ў МУС.