Пад Мінскам ліквідавалі буйны пажар на смеццевым палігоне
Узгаранне яшчэ не ліквідаванае / t.me/mchs112by/
24 верасня каля вёскі Кіршы пад Мінскам ліквідавалі буйны пажар на смеццевым палігоне. Удзень ён ахапіў каля 400 квадратных метраў. З ім змагаліся 16 адзінак тэхнікі (з іх 7 — ратавальнікаў). Увечары прыбыла дадатковая тэхніка — яшчэ больш за дзясятак, у тым ліку бульдозеры і экскаватары.
Да раніцы серады пажар ліквідавалі, пішуць ратавальнікі.