Пад час футбольнага матчу суддзя выдаліў абодвух галоўных трэнераў
28 верасня на стадыёне у Лунінцы ў межах Першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе адбылося прынцыповае дэрбі двух палескіх клубаў.
“Біліся” ФК “Граніт” (Мікашэвічы) і ФК “Хваля” (Пінск). Супернікі гулялі даволі груба, таму з абодвух бакоў было выдалена па футбалісце. Вынік матчу 2:1 на карысць гаспадароў поля.
Цікава, што пад час “гарачага” матчу не стрымлівалі эмоцыі і трэнеры камандаў, таму арбітр у першым тайме выдаліў з лавы запасных галоўнага трэнера пінчукоў Сяргея Чэпкага, а ў другім тайме такое ж пакаранне атрымаў і галоўны трэнер “Граніта” Валерый Бахно.