Пад Бягомлем змагаюцца з буйным лясным пажарам
У лесе змагаюцца з агнём / t.me/minleshoz/
2 траўня пад Бягомлем у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці змагаюцца з буйным лясным пажарам. Як паведамляе прэс-служба Мінлясгаса, у яго ліквідацыі ўдзельнічаюць 6 пажарных аўтамабіляў, 4 трактары і каля 60 чалавек. Супрацоўнікам дзяржаўнай лясной аховы дапамогу аказваюць ратавальнікі.
Дакладная прычына ўзгарання пакуль невядомая. Мяркуецца, што гэта можа быць неасцярожнае абыходжанне з агнём — недалёка знаходзіцца населены пункт.
Таксама ў аўторак лясныя пажары былі пад Асіповічамі і Смалявічамі. Усяго з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса зафіксавана ўжо 35 узгаранняў агульнай плошчай каля 100 гектараў.
t.me/minleshoz/
t.me/minleshoz/