Пад Баранавічамі мужчына скраў на чыгунцы 255 метраў рэек
Зламыснік рабіў гэта на працягу года.
255 метраў рэек знікла на чыгунцы ў Баранавіцкім раёне. Зламыснік на працягу года разбіраў вузкакалейку, якая належыць прадпрыемству "Каўпеніца" і з мінулага года не выкарыстоўвалася. Доўгі час крадзяжу ніхто не заўважаў. Толькі днямі ў міліцыю звярнуўся дырэктар прадпрыемства.
Страты ад дзейнасці невядомага зламысніка ацэненыя на 16 мільёнаў рублёў, паведамляе Intex-press.
Фота — flickr.com