Па вечарах выхад з метро ў бок плошчы Незалежнасці будзе зачынены

Мінскі метрапалітэн паведамляе, што пасажыры не змогуць па вечарах выходзіць са станцыі "Плошча Леніна" ў бок плошчы Незалежнасці. У сувязі з рамонтнымі працамі ў другім вестыбюлі выхад будзе зачынены з 23-й гадзіны да 5.30.
Як інфармуе БЕЛТА, лесвічныя маршы будуць агароджаныя. Для пасажыраў, якія знаходзяцца на гэтай станцыі, будуць гучаць папераджальныя аб'явы.
Абмежаванне будзе дзейнічаць з 14-га па 30 лістапада.