Па справе магілёўскага "ліфтавага маньяка" ў міліцыю звярнуліся 16 жанчын
Затрыманы за забойствы і згвалтаванні магілёвец / Следчы камітэт
16 жанчын звярнуліся ў міліцыю па справе магілёўскага маньяка, паведамляе прэс-служба МУС.
Пра затрыманне жыхара Магілёва за серыю забойстваў і згвалтаванняў, учыненых у 1990-х гадах, МУС і Следчы камітэт заявілі на мінулым тыдні. Затрыманы мужчына прызнаўся ў здзейсненых злачынствах. Следчыя паведамілі, што ён мае дачыненне да васьмі забойстваў, двух замахаў на забойства і згвалтаванне. Акрамя таго сілавікі заклікалі грамадзян паведамляць пра іншыя факты, звязаныя з затрыманым мужчынам.
Пасля гэтага ў міліцыю звярнуліся 16 жанчын з розных рэгіёнаў краіны. У МУС абяцаюць правесці праверкі па кожным выпадку.