Па росце эканомікі Беларусь на апошнім месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе
Летась тэмпы росту беларускай эканомікі запавольваліся
Па росце эканомікі Беларусь на апошнім месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Як вядома, у 2024-м ВУП Беларусі вырас на 4% (сёлета ў студзені — на 3,7%). Паводле звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі, у Расіі ён склаў 4,1%, Казахстане — 4,8%, Арменіі — 6%, Кыргызстане — 9%.
Эксперты падкрэсліваюць, што Беларусь і Арменія — адзіныя ў ЕАЭС уступілі ў "фазу запаволення дзелавой актыўнасці". Астатнія краіны застаюцца ў "фазе росту", піша "Беларусы і рынак".