ВУП Беларусі ў студзені вырас на 3,7%
Эканоміка Беларусі перагрэтая
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені вырас на 3,7%. У Белстаце падкрэсліваюць, што гэта яго першая ацэнка.
Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 20,5 млрд рублёў. Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені 2025-га ў адносінах да студзеня 2024 года склаў 108,1%.
Летась тэмпы росту беларускай эканомікі запавольваліся. Валавы ўнутраны прадукт па выніках года вырас на 4%, але ў другой палове года дынаміка была нерадасная. На 2025 год запланаваны рост ВУП — 4,1%.