Па мінскіх гей-клубах прайшлі рэйды сілавікоў
Сілавікі, архіўнае фота / Еўрарадыё
Сілавікі на выходных наведалі з рэйдамі сталічныя гей-клубы, піша gpress.info.
У наведвальнікаў правяралі змесціва кішэняў і сумак, шукаючы забароненыя рэчывы. Супрацоўнікі міліцыі таксама глядзелі перапіскі ў Telegram і галерэю тэлефонаў.
Інфармацыі пра затрыманых пасля аблаваў пакуль няма.