OpenAI рыхтуецца прэзентаваць GPT-5
  OpenAI / Reuters
OpenAI рыхтуецца прэзентаваць новую мадэль штучнага інтэлекту. Імаверна, яна будзе наазывацца Orion.
Verge піша, што прэзентацыя можа адбыцца ўжо ў лістападзе. У адрозненне ад двух апошніх мадэляў, GPT-4o і o1, Orion першапачаткова не атрымае шырокага распаўсюджвання праз платформу ChatGPT. Спачатку мадэль будуць тэставаць буйныя кампаніі, якія цесна супрацоўнічаюць з OpenAI.
У кампаніі новую мадэль разглядаюць як магчымага пераемніка GPT-4. Аднак збоку пра ступень пераемнасці пакуль меркаваць цяжка, як і пра тое, ці будуць яе публічна зваць GPT-5. Адзін з топаў OpenAI адзначыў, што Orion будзе ў 100 разоў магутнейшая за папярэднюю мадэль.