Нямецкая амбасада ў Мінску зноў прымае дакументы на турыстычныя шэнгенскія візы
Амбасада Германіі ў Мінску з 13 чэрвеня аднаўляе прыём дакументаў на турыстычныя шэнгенскія візы.
Усе кавідныя абмежаванні на ўезд у Германіі часова адмененыя з суботы, 11 чэрвеня.
З Беларусі ў Германію дазваляецца ўезд для любых мэтаў, у тым ліку для турызму і наведвання сваякоў і сяброў. Пры гэтым не патрабуецца паказваць даведку аб вакцынацыі, даведку пра перанесенае захворванне альбо вынік тэсту на каранавірус.
У амбасадзе папярэджваюць, што ў сувязі з павышаным попытам час апрацоўкі візавых хадайніцтваў можа павялічыцца. На цяперашні час свабодных месцаў для запісу на прыём ужо няма. Але колькасць даступных для браніравання месцаў рэгулярна абнаўляецца.