Нямецкаму дэпутату ад "АдГ" пагражае штраф за ўтойванне бізнесу ў Беларусі
Ёрг Дорнау / bild.de
Вялікі штраф пагражае дэпутату саксонскага парламента Ёргу Дорнау, які прадстаўляе ультраправую партыю "Альтэрнатыва для Германіі" ("АдГ"), піша Bild.
Нямецкія журналісты высветлілі, што ён валодае сельскагаспадарчай кампаніяй "Цыбулька-Бел" у Беларусі. "Кампанія апрацоўвае некалькі соцень гектараў у польска-літоўскім памежным раёне Беларусі. Акрамя гародніны, бахчавых і караняплодаў у асноўным вырошчваюць клубняплоды", — гаворыцца ў публікацыі.
Дорнау парушыў парламенцкі рэгламент, не ўказаўшы гэты факт публічна. Калі дэпутаты прызнаюць яго вінаватым, дэпутату пагражае штраф амаль на 42 тысячы еўра.