Новыя выпадкі атручэнні чадным газам зарэгістраваныя ў Маладзечне
Новыя выпадкі атручэнняў чадным газам зарэгістраваныя ў Маладзечне: раніцай 5 красавіка ў лякарню трапіла цэлая сям’я — 42-гадовая маці і яе малалетнія сын і дачка. Яны атруціліся ў сваёй кватэры пры невядомых абставінах.
Прычына здарэння высвятляецца, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
Нагадаем, што сёлета ў Беларусі пачасціліся выпадкі атручэнняў чадным газам. Яны адбываліся з пачатку года ў розных рэгіёнах краіны. 10 чалавек сталі ахвярамі гэтых здарэнняў. Нядаўні выпадак масавай шпіталізацыі школьнікаў з аграгарадка Рацічы пад Гродна таксама звязваюць з атручэннем чадным газам.