Новыя складанасці ўзніклі ў пункце пропуску Брэст
Пункт пропуску Брэст / Памежны камітэт Беларусі
У пункце пропуску Брэст на мяжы з Польшчай у падарожнікаў могуць узнікнуць дадатковыя цяжкасці, папярэджвае прэс-служба Мытнага камітэта.
Там пачаліся планавыя работы па рамонце асфальтабетоннага пакрыцця. Яны працягнуцца з 30 чэрвеня па 14 ліпеня. Мытнікі папярэджваюць, што гэта можа адбіцца на руху транспарту праз пункт пропуску.
На сёння Брэст — адзіны дзейны пасажырскі пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы. Акрамя таго, гэта адзіны пункт пропуску, праз які аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць трапіць у краіны Еўрасаюза.
Па стане на 8:00 30 чэрвеня ўезду ў Польшчу праз гэты пункт чакала 2310 легкавых аўтамабіляў і 56 аўтобусаў.