Новы вірус Stealerium фатаграфуе людзей праз вэб-камеру, калі яны глядзяць порна

Stealerium 

Stealerium  / x.com

Новы вірус фатаграфуе людзей праз вэб-камеру, калі яны глядзяць порна. Stealerium адсочвае актыўнасць ахвяры ў браўзеры, актывуецца, калі тая заходзіць на сайты з "адчувальным" кантэнтам, і робіць скрыншоты, якія пасля выкарыстоўваюцца для шантажу.

Таму, калі што, не забывайцеся выкарыстоўваць засаўку, што зарывае вэб-камеру. Калі, вядома, яна ёсць на вашым лэптопе.

Траян распаўсюджваецца праз масавыя фішынгавыя рассылкі з апавяшчэннямі пра плацяжы. Паралельна са скрыншотамі Stealerium збірае ўліковыя даныя карыстальнікаў порнасайтаў і іншую інфармацыю, да якой можа дацягнуцца. Яна дазваляе зламыснікам ствараць базы для шантажу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.