Новапалачанін вёз 36 бензапілаў "для ўласнага карыстання"
Ён вёз іх з Расійскай Федэрацыі.
Каля вёскі Малое Сітна Полацкага раёна на днях супрацоўнікі ДАІ і АБЭЗ затрымалі аўтамашыну "Фольксваген-Каравэла". 35-гадовы кіроўца, жыхар Наваполацка, вёз у машыне 36 бензапілаў без суправаджальных дакументаў.
Навапалачанін растлумачыў, што набыў бензапілы ў Расіі для ўласнага карыстання. А вось патлумачыць, навошта яму аднаму адразу столькі пілаў, ён адмовіўся, піша ximik.info.
На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву. Груз, ацэнены амаль у 71 млн рублёў, канфіскавалі.
Ілюстрацыйнае фота — sinolink.ru