Нованабытыя аўтамабілі вызваляць ад платы за праезд па платных дарогах

У Беларусі ўрэгулююць праблемныя моманты, звязаныя з сістэмай аплаты праезду па платных дарогах — адпаведны ўказ №349 падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле гэтага дакумента, ад платы за праезд па гэтых дарогах вызваляць уладальнікаў транспартных сродкаў, якія толькі што ўвезеныя ў Беларусь. Праехаць бясплатна можна будзе цягам 10 дзён пасля набыцця транспартнага сродку, раней не зарэгістраванага ў Беларусі. Пры гэтым тэхнічна дапушчальная агульная маса павінна быць не болей за 3,5 тоны пры дастаўцы іх да месца дзяржрэгістрацыі.

Апроч таго, ад платы за праезд па платных дарогах вызваляюцца карыстальнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, з тэхнічна дапушчальнай масай не болей за 3,5 тоны і прычэпы, якія яны буксіруюць.

Транспартная інспекцыя атрымае права запрошваць і атрымліваць адпаведную інфармацыю ад МНС і МУС пра рахункі ўладальніка або інфармацыю пра лізінгаатрымальніка (арандатара) транспартнага сродку, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.

Фота: "Віртуальны Брэст"