Невядомыя шукаюць фатографа, каб здымаць сустрэчу з Ціханоўскім у Варшаве

Сяргей і Святлана Ціханоўскія

Сяргей і Святлана Ціханоўскія / Офіс Святланы Ціханоўскай

Невядомыя спрабуюць праз месенджары наняць фатографа, каб паздымаць сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім у Варшаве.

Яны называюцца супрацоўнікамі расійскага медыя Port, але рэдакцыя не мае да іх ніякага дачынення. Таксама выданне паведаміла, што не шукае фатографаў і аператараў.

Імаверна, пад нікамі "Марія Габдиулина" і "Татьяна Лебедева" хаваюцца прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў. За "працу" яны прапаноўвалі 500 злотых ці 100 еўра. Гатовыя былі заплаціць крыптой.

У сваіх паведамленнях адна з "дзяўчын" некалькі разоў пісала пра сабе ў мужчынскім родзе.

"Таццяна Лебедзева" ўвогуле пісала, што здымкі патрэбныя для "гуманітарнай установы "БАЗА".

Сустрэча са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі пачнецца 26 чэрвеня а 19-й каля помніка Мікалаю Каперніку. Ужо некалькі гадоў гэта традыцыйнае месца збору беларусаў Варшавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.