Нехта вынес на двор у Мазыры калекцыю хатніх закатак
Хатнія закаткі / blizko.by
Нехта з жыхароў аднаго з дамоў у Мазыры вынес на двор слоікі з хатнімі закаткамі. Чаго там толькі не было! Закатаныя грыбы, гародніна, сочыва і ўзвары прыцягнулі ўвагу мясцовай жыхаркі, якая запісала ролік у TikTok.
На наступны дзень запасы зніклі.
У каментарах пад відэа неабыякавыя беларусы папярэджваюць, што закаткі могуць быць сапсаванымі, і раяць іх не каштавааць.