Нецвярозыя беларусы і ўкраінцы зладзілі дэбош у кіеўскім аэрапорце "Жуляны"

Нецвярозыя беларусы і ўкраінцы зладзілі дэбош у кіеўскім аэрапорце "Жуляны"

Адпраўку чужога рэйса затрымалі беларускія і ўкраінскія пасажыры ў кіеўскім аэрапорце "Жуляны". Здарэнне адбылося ўночы 9 лютага. Раней паведамлялася, што бойка адбылася ў транзітнай зоне пасля пашпартнага кантролю. 

У 2.15 пасажыры мусілі вылецець з Кіева ў егіпецкі Шарм-эш-Шэйх. Аднак рэйс на некалькі гадзін затрымалі. Прычына, як кажуць у аэрапорце, была ў тым, што ў Хургадзе зачынілі запасны для гэтага рэйса аэрапорт. Рэйс затрымалі да 10-й гадзіны раніцы, пакуль адчынялі аэрапорт Хургады.

Але падчас затрымкі пасажыры паспелі схадзіць у duty free. У выніку каля 20 нецвярозых чалавек, сярод якіх былі і беларусы, учынлі ў аэрапорце дэбош, піша tut.by. Яны заблакавалі пункты пашпартнага кантролю, у выніку пасажыры рэйса Кіеў — Будапешт не змаглі прайсці пашпартны кантроль.

Дэбашыры, сярод якіх былі беларусы і ўкраінцы, патрабавалі, каб адправілі іх рэйс. "Наколькі мне вядома, яны штурхалі работнікаў аэрапорта, якія спрабавалі данесці да іх хоць нейкую інфармацыю. Паводзілі сябе агрэсіўна", — кажа кіраўніца прэс-служба аэрапорта Галіна Багданенка.

Паколькі ўзнікла небяспека прароыву мяжы, памежнікі спынілі працу. У сітуацыі разбіраліся паліцыя, памежнікі і службы аэрапорта. У выніку рэйс на Будапешт быў затрыманы на дзве гадзіны. 

Дарэчы, незадаволеных пасажыраў ні праваахоўнікі, ні памежнікі не затрымалі: крыху пазней яны вылецелі ў Шарм-эш-Шэйх.

Багданенка мяркуе, што з гэтай справай будуць разбірацца Служба бяспекі Украіны і паліцыя. Грамадзяне беларусі могуць трапіць у якія-небудзь санкцыйныя спісы, а грамадзяне Украіны панясуць адказнасць у адпаведнасці з законам.