"Не знайшоў сябе": сілавікі агучылі сваю версію прыезду Вайцяховіча ў Беларусь

Ілля Вайцеховіч / скрыншот з відэа
Сілавікі агучылі сваю версію вяртання Іллі Вайцяховіча ў Беларусь. У "пакаяльным відэа", якое з'явілася ў праўладных тг-каналах, ён кажа, што вырашыў вярнуцца ў Беларусь, бо не мог знайсці сябе за мяжой. Відавочна, што мужчыну прымусілі сябе абгаварыць.
Вайцяховічу 36 гадоў. Ён малодшы сын бізнэсмэна Эдуарда Вайцяховіча, які памёр на гэтым тыдні.
У 2020 годзе Ілья ўдзельнічаў у пратэстах, быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак. Пазней ён пераехаў у Рыгу і жыў там. І зараз ён хацеў наведаць пахаванне свайго бацькі Эдуарда. Памежнікі пратрымалі яго на мяжы тры гадзіны і перадалі мінскім сілавікам.
Эдуард Вайцяховіч памёр у ноч з 11 на 12 студзеня. У 90-я Вайцяховіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету, а таксама адным з тых, хто падтрымаў ідэю аб'явіць імпічмент Лукашэнку ў 1996 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.