Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Арменіі перайшоў у жодзінскую каманду
"Тарпеда-БелАЗ" падпісала кантракт з 23-гадовым армянскім форвардам Нарайрам Гезалянам.
Як піша "Прессбол", гэта выхаванец футбольнай школы ерэванскага "Бананца". Ад 2007 года футбаліст выступаў за родны клуб у чэмпіянатах Арменіі, заваяваўшы з ім два срэбраныя медалі і Кубак краіны. У 2011 годзе нападнік перайшоў у дыліжанскі "Імпульс". Там з 22 галамі Гезалян стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Арменіі-2012/13.
Пасля заканчэня сезону клуб з Дыліжана быў расфармаваны, і Нарайр Гезалян стаў вольным агентам. Цяпер ён будзе гуляць за жодзінскую каманду.
Фота — armsport.am