Найбольшы ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску

"Хуткая" ў Мінску / Еўрарадыё
Найбольш высокі ўзровень суіцыдаў у Беларусі ў 2024 годзе быў у Мінску. Ён склаў 9,2 выпадку на 100 тысяч насельніцтва. Такія лічбы назвала намесніца дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Аксана Шылава на міжнародным медыцынскім форуме "Ахова здароўя Беларусі" ў Мінску 16 красавіка, перадае "Позірк".
Пры гэтым найніжэйшы ўзровень суіцыдаў зарэгістраваны ў Мінскай вобласці (5,02 выпадку на 100 тысяч чалавек).
Псіхіятр кажа, што агулам па краіне захоўваецца тэндэнцыя змяншэння колькасці самагубстваў. Паводле яе, 30 гадоў таму ўзровень суіцыдаў быў у некалькі разоў вышэйшы.
Разам з тым сярод падлеткаў павялічваецца колькасць парасуіцыдаў — гэта наўмыснае прычыненне шкоды свайму здароўю, якое не мае на мэце пазбавіць сябе жыцця; дэманстратыўная, звычайна няўдалая, спроба самагубства. Летась бы адзначаны рост парасуіцыдаў сярод падлеткаў на 5,8%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.