Навукоўцы налічылі ў Беларусі 12 відаў кляшчоў

Як ад іх абараніцца? / ostrovets.by
На тэрыторыі Беларусі навукоўцы выявілі і зарэгістравалі 12 відаў кляшчоў трох родаў, перадае канал “De facto. Беларуская навука” са спасылкай на словы генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ па біярэсурсах Таццяны Волкавай.
Найбольш шматлікімі і агрэсіўнымі ў дачыненні да чалавека з’яўляюцца віды Ixodes ricinus, Ixodes persulcatus і Dermacentor reticulatus.
Навукоўцы нагадваюць, што кляшчы не падаюць з дрэваў, яны месцяцца на расліннасці вышынёй да 1 метра. Таму рэкамендуецца скашваць траву на прысядзібных участках.
Пры выхадзе ў лес пажадана пазбягаць вельветавага і ваўнянага адзення, за якое кляшчам прасцей зачапіцца. Больш бяспечна выбіраць вопратку з гладкай паверхняй.
Эфектыўным сродкам у барацьбе з клешчавым энцэфалітам з'яўляецца вакцынацыя.
Універсальнай экстранай хіміяпрафілактыкай ад барэліёзу можа быць даксіцыклін або яго аналагі (для дзяцей існуюць супрацьпаказанні), які неабходна прыняць аднаразова на працягу першых трох сутак пасля ўкусу кляшча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.